"Той лейтэнант маладзенькі..." [Алесь Марціновіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]




Алесь МАРЦІНОВІЧ


"ТОЙ ЛЕЙТЭНАНТ МАЛАДЗЕНЬКІ..."


Нямала ў нашага цудоўнейшага паэта Аляксея Пысіна вершаў, але ў памяці маёй часта ўсплывае гэты:


Сцяжынкі лясныя стаптаны да дзір,

Сышлі ўжо грузды і апенькі.

Сустрэча з дубамі:

Вунь дзед-брыгадзір.

А той

               лейтэнант маладзенькі.

Яшчэ ты кагосьці ўявіў і спазнаў

У дрэве з густымі брывамі.

Дняпроўская пушча з траншэй і канаў

Паўстала

               братамі,

                             сябрамі.

Ўзнялася з трывожных узвеяных сноў,

Пад небам калыша балады.

Праходзіш нябачна світаннямі зноў

Праз маршы,

                  атакі,

                             блакады...

Зазімкам сняжыначка ўпала на след,

Цікуе вавёрачка з елкі...

Атлантамі ў неба —

                              задумлівы дзед,

І ты,

               лейтэнант маладзенькі.


Прыгадваю яго тады, калі ўспамінаю Аляксандра Капусціна. Гэта яму, свайму сябру, калі адзначалася яго 60-годдзе, Аляксей Васільевіч прысвяціў гэты верш, што быў змешчаны ў жлобінскай раённай газеце. Месца менавіта такой першай публікацыі было ўзята невыпадкова: А. Капусцін нарадзіўся 12 лютага 1924 года ў вёсцы Старая Рудня Жлобінскага раёна. Землякі вельмі шанавалі А. Капусціна, а ў 1983 годзе прысвоілі яму званне ганаровага грамадзяніна горада Жлобіна.

Аляксандр Пятровіч на ўвагу адказваў увагай. З задавальненнем пісаў пра сваіх знакамітых землякоў, у тым ліку і пра тых, хто быў не толькі нашым сучаснікам, а і жыў раней. З гэткім жа задавальненнем і наведваўся да іх. Нярэдка не толькі сам прыязджаў, а і запрашаў з сабой і сяброў-пісьменнікаў. Асабліва тады, калі адзначаў які-небудзь свой чарговы юбілей. У адной з такіх паездак пашчасціла ўдзельнічаць і мне. Тады адзначалася, здаецца, ягонае 70-годдзе. Выглядаў А. Капусцін не па гадах маладым, жыццярадасным. Калі б не ведаў пра яго ўзрост, то цяжка было б паверыць, што Аляксандр Пятровіч на той час ужо дасягнуў такога, больш чым сталага ўзросту. Дый нямала перажыў. Выступаў хораша, а гэта рабіць ён таксама ўмеў. Гаварыў шчыра — што ж, адкрытасць, даверлівасць яшчэ адна рыса ягонага характару. Але нямала сведчыць тое, што напісана ім. Гэта і не дзіўна.


Памяць не маўчала

У кожнага пісьменніка ёсць творы, якія шмат гавораць і пра яго самога, дый пра людзей, з якімі ён сустракаўся, і пра тое, як адбывалася фарміраванне ягонага характару, як праходзіў ён сваімі дарогамі — падчас няпростымі, складанымі, а можа, у чымсьці і супярэчлівымі. Нямала такіх твораў і ў А. Капусціна. Найперш тых, што ўзнаўляюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны — дзейнасць падпольшчыкаў, народных мсціўцаў, франтавыя будні ўчарашніх бязвусых юнакоў, якія адразу пасля вызвалення родных мясцін ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў уліліся (многія добраахвотна, не чакаючы прызыву) у рады дзеючай арміі. Канечне, у гэтых творах нямала народжанага аўтарскай фантазіяй, тыпізаванага, але на першы план усё ж выходзіць уласна перажытае, выпакутаванае.

Як, напрыклад, у апавяданні «Дождж». На карысць падобнага меркавання сведчыць ужо нават тое, што галоўнага героя завуць Алесь. Алесь і яго сяброўка Тоня паказаны ў час чарговай баявой аперацыі. Хоць, магчыма, «баявая аперацыя» сказана і загучна, але ж гаворка ідзе праз сямнаццаці-васямнаццацігадовых падлеткаў, якія ўжо неаднойчы «салілі» фашыстам. Гэтым жаданнем яны прасякнуты і цяпер: «У той раз яны паехалі пад Хальч — невялікую лясную станцыю на перагоне Жлобін — Гомель. Зноў «сваволіць» непадалёку ад ад сваёй вёскі нельга было. Гэта навяло б немцаў на думку, што дыверсантаў трэба шукаць тут, у Старой Рудні. А так — можа, у Хальчы яны жывуць, можа, далей, у Калыбаўцы ці Антонаўцы... Шукай у полі ветру».

Пісьменнік праўдзіва раскрывае ўнутраны свет маладых людзей, якія з рызыкай для свайго жыцця змагаюцца з ворагам, дакладна схоплівае і перадае іх душэўныя перажыванні. Не абыходзіць увагай ён і некаторыя сумненні юных герояў. Усё ж не на прагулку накіраваліся яны, а дзеля таго, каб помсціць ворагам. У такіх жа абставінах вайны кожны неасцярожны крок можа каштаваць жыцця. Таму такі абачлівы Алесь. Нямала пра яго гаворыць і тое, што якраз цяпер, у такі адказны момант ён па-сапраўднаму ўсведамляе сябе мужчынам, які задумваецца ўжо не толькі над уласнымі ўчынкамі і дзеяннямі, а і клапоціцца пра лёс іншага чалавека — хоць і смелай, але, па сутнасці, такой безабароннай (і перад самімі абставінамі, і перад лютасцю і недарэчнасцю вайны) дзяўчыны. Да таго ж у адносінах да Тоні ў