Маланка ўночы [Галіна Васілеўская] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

class="book">Рыма села за стол, на якім кіпеў самавар. 3 яе твару не сыходзіла радасная ўсмешка.

— Ну, раскажыце, як там, страшна?

Марк стрымана ўздыхнуў, твар яго стаў суровы, заклапочаны.

— Вайна ёсць вайна,— сказаў ён.— А страх трэба пакідаць дома, калі ідзеш ваяваць...

Валодзя памешваў у шклянцы лыжачкай і, здавалася, думаў толькі пра чай. Потым і ён сказаў:

— Вайна ёець вайна. I лепш, каб яе не было.


4

Ноч. Усе спяць. А Веры Маркаўне не спіцца. I сэрца баліць. Яна б устала, выпіла лякарства, ды не хоча будзіць Рыму. Стамілася дзяўчынка, сёння здала апошні экзамен. Няхай паспіць.

Апошні час Вера Маркаўна часта хварэе. Не так проста адной гадаваць дзяцей. I хоць дзеці ўсё разумеюць, памагаюць ёй, як могуць, але клопаты, трывогі за іх кладуцца толькі на яе плечы.

Ужо некалькі разоў у яе былі сардэчныя прыступы, і яна падоўгу ляжала ў пасцелі. Калі ёй было асабліва цяжка, яна гаварыла сабе: «Ты не маеш права хварэць!»

Вера Маркаўна ўздыхае і варочаецца ў пасцелі. За Валодзю яна ўжо спакойная, ён выбраў сабе дарогу ў жыцці, будзе інжынерам-будаўніком. А Марк? Праз тыдзень атрымае атэстат сталасці... А ці ёсць у яго тая сталасць? Вёрткі, непаседа, сто планаў у адну мінуту. Думае паступаць на філалагічны. Быццам з яго выйдзе настаўнік... Праўда, вершы піша, і, здаецца, неблагія. Але каб добры верш напісаць, таксама трэба пасядзець, а сядзець ён не можа...

Раніцай Вера Маркаўна прымала экзамены ў школе і вярнулася дадому стомленая. Паклала на стол стоеік сшыткаў, хацела паклікаць Рыму, але нешта зноў забалела ў грудзях, і яна асцярожна апусцілася на крэсла.

Увайшла Рыма, убачыла маці, спалохана падбегла да яе.

— Зноў сэрца?

— Зараз пройдзе.

Рыма адчыніла буфет, узяла з палічкі маленькую бутэлечку, накапала ў шклянку кропель, падала маці. Вера Маркаўна выпіла. Праз некалькі хвілін боль прайшоў.

Уляцеў у хату Марк, кінуў на стол падручнікі і заўважыў шклянку.

— Табе сур’ёзна палячыцца трэба,— сказаў ён.

Маці ўздыхнула:

— У нас у школе пуцёўка ў Крым, з 15 чэрвеня... Не ведаю, што рабіць...

— Як не ведаеш? — страпянулася Рыма.— Трэба ехаць.

— Баюся пакінуць вас адных.

— Ну што ты, мама, — запярэчыў Марк, — хіба мы маленькія? Управімся. Ды і Валодзя здасць сесію, у канцы чэрвеня прыедзе. Так што не хвалюйся.

— Цяжка рашыцца, гэта ж цэлы месяц.

— Ён праляціць так, што і не заўважыш.

— I настаўнікі, і дырэктар мяне ўгаворвалі, казалі, возьмуць над вамі шэфства.

— Абыдземся! — скрывіўся Марк.

— А я да твайго прыезду сунічнага варэння навару,— сказала Рыма, лічачы, што справа з ад’ездам ужо вырашана.

Маці праводзілі аж да Асіповіч. Стаялі на пероне. Поезд набіраў хуткасць, вагон адплываў усё далей і далей, а яны не зводзілі вачэй з акна, ля якога стаяла іх маці з белай хусцінкай у руцэ.


5

У нядзелю Марк са сваім сябрам Іванам Паплаўскім пайшоў у суседнюю вёску Вяззе, Рыма асталася адна. Прыбрала ў хаце, хацела пераставіць мэблю, як гэта часта рабіла мама, потым перадумала: «Прыйдзе Марк, зробім разам».

Яна выйшла ў сад. Дрэвы, што садзіў яшчэ бацька, разрасліся. Цяпер пад імі быў добры цень, і Рыма любіла пасядзець тут з кнігай У руках.

«Паляжу, пачытаю, пакуль прыйдзе Валя». 3 Валяй яны дамовіліся ісці ў лес па ягады.

Час ішоў, ужо сонца пачало прыпякаць, а Валі не было. «Што такое?» — не разумела Рыма. Дамовіліся раненька ісці, каб да абеду вярнуцца. Да прыходу Марка ёй трэба яшчэ прыгатаваць абед.

Яна выйшла за веснічкі, каб паглядзець, ці не ідзе Валя. Валі не было. Ля школы Рыма ўбачыла купку настаўнікаў. Яны былі босыя. Рыма ніколі не бачыла босых настаўнікаў. Вось Аляксандр Міхайлавіч Цяцерын, дырэктар школы. Ён жыў у суседнім доме. Рыма любіла яго ўрокі. Ён многа бачыў, многа ведаў, ён расказваў заўсёды так цікава, што на ўроках Рыма заплюшчвала вочы, і ёй здавалася, што гэта яна, не зважаючы на небяспеку, узбіраецца на вяршыні Каўказскіх гор ці апускаецца на марское дно і бачыць там дзівосных рыб. Рыма цвёрда парашыла стаць географам. Аляксандр Міхайлавіч быў заўсёды такі спакойны, упэўнены, і Рыма міжволі пачынала пераймаць яго звычкі. А цяпер дырэктара было не пазнаць.

Выкладчыца рускай мовы і літаратуры Надзея Фёдараўна ўбачыла Рыму, падышла да яе.

— Рымачка, ты чула? — голас разгублены, на вачах слёзы.— Ты чула, Рыма? Вайна...

Рыма глянула на Надзею Фёдараўну, нічога не разумеючы.

— Якая вайна? — перапытала яна.

— Немцы перайшлі граніцу.

«А мамы няма,— пранеелася думка.— Якая вайна, калі мамы няма дома...»

— Не можа быць,— сказала яна.

— У дванаццаць у клубе мітынг,— гаварыла