Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Annotation

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»


Уладзімір Караткевіч

Вока тайфуна

Былі ў мяне мядзведзі

Краіна Цыганія

Калядная рапсодыя

Лісце каштанаў

I

II

III

IV

V

VI

VII

VIII

IX

X

XI

XII

XIII

Дзікае паляванне караля Стаха

Раздзел першы

Раздзел другі

Раздзел трэці

Раздзел чацвёрты

Раздзел пяты

Раздзел шосты

Раздзел сёмы

Раздзел восьмы

Раздзел дзевяты

Раздзел дзесяты

Раздзел адзінаццаты

Раздзел дванаццаты

Раздзел трынаццаты

Раздзел чатырнаццаты

Раздзел пятнаццаты

Раздзел шаснаццаты

Раздзел семнаццаты

Раздзел васемнаццаты

Раздзел дзевятнаццаты


Уладзімір Караткевіч


Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці


Вока тайфуна



Бухта ляжала ў чорных безжыццёвых сопках, як ртутная цьмяная люстра. Спалі на гэтай люстры глухія і насцярожаныя цені караблёў. Злева, досыць далёка, дагарала сузор'е горада, самы край гэтага сузор'я, бо цэнтр ягоны хаваўся за мысам, там, дзе бухта рабіла калена. Справа, у горле заліва, размерана ліў святло маяк - і тады ад яго вострай зоркі цягнулася па вадзе проста да Сцяпана Дубаўца амаль нерухомая сцежка.

Ваду цяжка было назваць штылявою. Вада была проста мёртвая. Мёртвая, як гэтая сакавіцкая прыморская ноч. Як цемра.

Тое цямноцце толькі зрэдку ўспорвалі ўспышкі рацьера: караблі нібы скардзіліся адзін аднаму, што вось вакол ноч, золь і самота, што кілі іхнія дранцвеюць і дубеюць у ледзяной вадзе.

Ды яшчэ рухаліся ад карабля да карабля белыя агеньчыкі на шлюпках. Мігцелі, як зоркі.

"Камандзіры з нарады, - падумаў Дубавец. - Нічога сабе гамарня была. Да трох ночы... з вялікімі хвілінамі".

Ён прыкурыў ад недакурка новую папяросу і выпусціў недакурак. Пачуў, як коратка шыкнула ўнізе, нібы нехта сказаў "цс-с" - і ўсё вакол, сапраўды, заглухла цяжка і сонна: увесь сусвет заторкнуў вушы ватай.

Ціша стаяла першазданная. Толькі зрэдку над вадой спявуча стагналі, пераклікаліся карабельныя склянкі. Нібыта крыху надтрэснутымі ўдарамі. А пасля змаўкалі, і зняменне, яшчэ больш глыбокае, зноў павісала над вадой.

У гэтыя перадсвітальныя гадзіны мічман Сцяпан Дубавец усе апошнія месяцы адчуваў дзіўную, шчымлівую, у чымсьці нават прыемную тугу. Быццам на некалькі хвілін нечая жорсткая рука адпускала сэрца. Нібы нейкі цёплы дождж зрошваў на хвіліну ягоную закарэлую, счарсцвелую душу. І рабілася на імгненне лягчэй жыць, і нібы маячыў наперадзе цень нейкай надзеі, і здавалася, не ўсё да канца яшчэ перажыта і згублена ў душы.

Лёгкі туман на вяршынях сопак. У слабым свячэнні зор ён крыху адлівае жаўтаватым і залацістым. Нішто не шкодзіць думцы.

"У дзённай сумятні так рэдка ўдаецца думаць. А з гадамі жаданне думаць усё мацнейшае. І, напэўна, таму ўсё мацнейшае бяссонне".

Волкі пах марской сакавіцкай вады.

"Шкада, што нельга доўга стаяць... Вільгаць... Адразу пачынаюць стагнаць старыя рубцы, пераломы і шнары... "Мінёр памыляецца адзін раз." Глупства якое!.. Дурдола нейкая выдумала прыказку, а сотні ёлупаў паўтараюць! Колькі разоў даводзілася яму бачыць жахлівае, смяротнае полымя, сляпучую ўспышку выбуху на больш ці менш блізкай адлегласці. Рассечаная шчака. Шнар перасек лоб. Зламаныя рука і ключыца ў такую золь кожны раз ныюць, і нібы адказваюць ім асколкі ў правым сцягне і левай назе - апошні падаруначак вайны, якая для іншых скончылася чорт ведае калі, - і многія нават не памятаюць пра яе, не ведаюць яе.

І гэта ўсяго ў трыццаць дзевяць год. Урэшце, чаму "ўсяго". Жэня не лічыла, што гэта "ўсяго". Знікла. Дый што ёй было ў чалавеку, які ледзь не ўдвая старэйшы за яе. Непрыгожы, як грыбзон. Ну і з асветаю, як з мордай. Асвета сівеючага мічмана. А што можна было зрабіць? Спачатку эвакуацыя, пасля бездамоўе і швэнданні паўсюль, таму што бацькі памерлі, не вынеслі. Платформы з зялёным жытам. Нават у чужых гародах краў. Пасля так званы "сын карабля". А пасля знайшоў братоў. А братам гэтым без яго не вывучыцца было б, не ўстаць на ногі. Так вось і ажаніцца не надумаў. А калі прыйшло тое, два гады назад. А, што там!

.Так, не песціла