Следчая справа Вашчылы [Іван Чыгрынаў] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (20) »
Іван Чыгрынаў Следчая справа Вашчылы
Драма ў дзвюх дзеях
Дзеючыя асобы
Васіль Вашчыла — кіраўнік Крычаўскага паўстання на Магілёўшчыне. Іван Карпач, Стась Бочка — войты. Іван Бочка — пісар праўлення. Мікола — сотнік. Мартын — меншы Вашчылаў сын. Лявонцьеў — генерал-губернатар у Кіеве. Бястужаў-Румін — граф. Максімовіч — палкоўнік старадубскі. Гарнастаеў — прэм’ер-маёр. Карчмар у Кіеве. Карчмар па дарозе ў Мглін. Карчмар у Старадубе. Манах. Шленца — ротмістр літоўскай харугвы. Пішчык — шляхціч. Геранім Радзівіл — літоўскі падчашы, князь. Афіцэр. Судзейскі. Стражнік першы. Стражнік другі. Рэйтар. Чорны дзяцюк. Дойліды. Драгуны. Княская варта.ДЗЕЯ ПЕРШАЯ
Карціна першая
Кіеўская губернская канцылярыя. За сталом — генерал-губернатар Лявонцьеў. Насупраць, але трохі збоку, стаіць з паперамі для даклада прэм’ер-маёр Гарнастаеў.Гарнастаеў. І яшчэ, ваша вышэйшасць (падае генерал-губернатару чарговую паперу), складзены пашпарт на імя перабежчыка з-за польскай граніцы Васіля Вашчылы. Чакае вашага подпісу. Генерал-губернатар бярэ аркуш, хоча напісаць від на жыхарства, але нечага задумваецца, кладзе на край стала. Лявонцьеў. Што ён за чалавек? Гарнастаеў (бярэ другі аркуш). Згодна з допытам, які ўчынены на Цімошынскім фарпосце, Васіль Вашчыла, сын Мацея, даў наступныя паказанні сяржанту Сафронаву: гадоў ад нараджэння яму пяцьдзясят чатыры; нарадзіўся ў Старадубскім палку Почапскай сотні ў сяле Чамаданаве, дзе бацька яго і маці жыхарства мелі і там памерлі, а браты яго, Мацей, Яфрэм і Сямён, таксама Мацеевы дзеці, у сяле Бунушава за Бунчыковым таварышам Аляксандрам Карэцкім і цяпер жывуць. За польскую граніцу перайшоў гадоў дзевятнаццаць таму назад і жыў там за князем Радзівілам у Падданстве на Крычаўшчыне, у сяле Сілічы па сёлетні, семсот сорак чацвёрты год. Лявонцьеў. Што яго змусіла зноў перакінуцца ў Расію? Гарнастаеў. Тлумачыць, што жыць у старастве стала цяжка, не хоча заставацца больш на чужой старане. Лявонцьеў. Цяпер не хоча, а тады хацеў! Дзе ён цяпер, гэты Вашчыла? Гарнастаеў. Трымаем у Пячэрскай турме. Лявонцьеў. Вось што, прэм’ер-маёр, мне хочацца самому паглядзець на гэтага чалавека. Пагаварыць з ім. Справа ў тым, што за князем Радзівілам у Крычаўскім старастве шмат падданых Яе Імператарскай Вялікасці. Гэта дакладна вядома. Але ўсе яны беглыя з Расійскай імперыі. Па загаду Калегіі замежных спраў нам належыць пачаць перамовы з польскімі ўладамі, каб вярнуць адтуль расійскіх падданых. Думаю, што гэты Вашчыла многае ведае і з яго слоў можна шмат высветліць. Магчыма, што якраз з яго дапамогай нам удасца схіліць некаторых добраахвотна перайсці ў Расію. Гарнастаеў. Калі вашай вышэйшасці будзе прыстойна дапытаць перабежчыка? Лявонцьеў. Марудзіць не стану. Самі разумееце, справа дзяржаўная. Граф Бястужаў-Румін ужо каторы месяц запытанні шле. Я, прызнацца, доўга раздумваў, як падступіцца да гэтай справы, з якога боку, але цяпер… раз гэты Вашчыла ў нас, можа, сапраўды самы зручны выпадак настаў. Пашліце, прэм’ер-маёр, рэйтара ў турму, няхай даставіць перабежчыка. Гарнастаеў. Будзе зроблена, ваша вышэйшасць. У пакой у суправаджэнні рэйтара заходзіць Васіль Вашчыла. Генерал-губернатар доўга глядзіць на яго. Лявонцьеў. Значыць, не захацеў жыць за граніцай? Вашчыла. Так. Лявонцьеў. А чаму тады бегаў туды, у Польшчу? Вашчыла апускае галаву. Гэта добра, што вярнуўся на радзіму. Але скажы мне — ты не раскольнік? Вашчыла. Не, я праваслаўны. Лявонцьеў. Ну, гэта вядома, што праваслаўны. Я пытаюся — не раскольнік? Вашчыла. Не, я правільнай веры. Лявонцьеў. А іншыя людзі з нашай імперыі, што перайшлі жыць за мяжу, раскольнікі? Вашчыла. Раскольнікі сярод іх таксама ёсць. Але ў Крычаўскім старастве, дзе мы жывём за князем Радзівілам, а раней — за яго маткай Ганнай Радзівіліхай, амаль скрозь усе правільнай веры. Старавераў, можна сказаць, у нас не дужа любяць. Тыя ўсё сваім гуртам неяк. Але таксама трэба сказаць — асядаюць больш пад Гомлем і далей туды, ажно пад Латгалію. Лявонцьеў. У каталіцкую веру не пераходзяць? Вашчыла. Мы трымаемся сваёй, але апошні час пачынаюць расказваць пра сваю рэлігію ўніяцкія святары. Лявонцьеў. Матухна імператрыца, Елізавета Пятроўна, якая ў нас цяпер правіць, хацела б, каб былыя падданыя нашага царства зноў вярнуліся ў Расію. Што іх трымае там? Вашчыла. У кожнага свая прычына. Лявонцьеў. Ну, а ў цябе, якая прычына была ў цябе? Што ты шукаў там, у Польшчы? Вашчыла. Волю. Лявонцьеў.
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (20) »
Последние комментарии
20 часов 47 минут назад
21 часов 22 минут назад
22 часов 15 минут назад
22 часов 20 минут назад
22 часов 31 минут назад
22 часов 44 минут назад