Паслухайце нацыяналіста [Анатоль Астапенка] (fb2) читать постранично, страница - 69


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

– найбольш шматлікая, нізка адукаваная і люмпенізаваная. Гэта галоўным чынам насельніцтва вёскі, дробных гарадоў і ніжэйшых пластоў вялікіх гарадоў. Яны лічаць, што без Расіі нам не пражыць, што незалежнасць якраз і прычына нашага жабрацкага стану. Гэтыя людзі не ўяўляюць сябе жыхарамі незалежнай краіны Беларусь, па-ранейшаму жывуць у віртуальнай краіне СССР – можа быць не поўнага ранейшага складу – без Прыбалтыкі і Каўказа, але, несумненна, ў саюзе з Расіяй. Яны чытаюць “Правду”, “Труд” і “Комсомолку”, глядзяць расейскае ТБ, размаўляюць, ці імкнуцца размаўляць на рускай мове. Гэтыя людзі абсалютна абыякавыя да БНІ. Яны нясуць патэнцыяльную пагібель для беларускага нацыянальнага адраджэння, для Беларускай джяржаўнасці. (Група І).

Другая частка складаецца з найбольш перадавых, адукаваных людзей, якія стаяць на пазіцыях дзяржаўнай незалежнасці. Менавіта на гэтую частку і ўскладваюцца надзеі на нашую лепшую будучыню, на плённую працу па рэалізацыі праекта БНІ. (Група ІІ).

Трэба адзначыць, што ў самым пачатку дэмакратычных працэсаў і нават на момант атрымання Беларуссю дзяржаўнага суверэнітэту (які быў проста падораны нам), паміж гэтымі дзвюма часткамі беларускага грамадства колькасныя суадносіны былі значна іншымі – а менавіта на карысць першай групы. Цяпер жа сярод прыхільнікаў незалежнасці Беларусі шмат не толькі патрыётаў Бацькаўшчыны, адраджэнцаў, але і бізнесменаў, прадпрымальнікаў – тых, хто зразумеў выгоды самастойнасці пасля яе абвяшчэння.

Працэнт прыхільнікаў незалежнасці няўхільна павялічваецца. Аднак ён усё ж застаеца меншым за палову, хаця і нязначна. У сувязі з тым дзяржаўная незалежнасць Беларусі знаходзіцца пад пагрозай ліквідацыі. Гэтая пагроза абумоўлена не толькі здрадніцкай палітыкай прэзідэнта, але і менталітэтам вялікай колькасці грамадзян.

Якія ж нашыя шанцы адстаяць незалежнасць Беларусі і здзейсніць праект рэалізацыі нацыянальнай ідэі? Я мяркую, што вялікія. Падставы для аптымізму грунтуюцца на наступных фактарах:

1. Працэс дрэйфу ментальнасці насельніцтва Беларусі да прыняцця ідэі незалежнасці набывае ўсё большы размах. Калі ён дасягне нейкай крытычнай адзнакі, стаўшы выяўленнем волі ўсяго грамадства, то тады можна гаварыць аб перамозе канцэпцыі незалежнасці Беларусі. У сувязі з гэтым ёсць сэнс гаварыць аб тым, што менавіта ў крытычны момант пералому свядомасці грамадзян Беларусь атрымае сваю сапраўдную незалежнасць.

Такім чынам, першая фаза да поўнага суверэнітэту – акт абвяшчэння незалежнасці РБ у 1991 годзе. Гэта прыняццё вонкавай незалежнасці, па-сутнасці, палітычнае рашэнне міжнародных праблем на тэрыторыі Беларусі. Другая фаза, якая завяршае працэс фармавання дзяржаўнай незалежнасці, гэта якасныя пераўтварэнні ў самым грамадстве, працэс, што будзе ісці знутры – унутраная незалежнасць. І толькі пасля здзяйснення гэтых абедзвюх фаз мы з упэўненасцю можам гаварыць аб існаванні незалежнай беларускай дзяржавы.

2. Знешнія фактары. Працэс утварэння незалежных нацыянальных дзяржаў набірае абароты ва ўсім свеце. Услед за распадам СССР надыходзіць чарга Расіі. Ад Расіі ўжо аддзяляецца Чачня. Абвесцілі незалежнасць таксама Татарстан і Калмыкія. Шэраг абласцей Расіі ўжо маюць статус асобных эканамічных зон. Утрымліваць у стабільным стане такое вялізнае дзяржаўнае ўтварэнне, як Расія, становіцца ўсё больш праблематычным. Няма нічога надзвычайнага ў будучым распадзе Расіі на шэраг незалежных еўрапейскіх і азіяцкіх дзяржаў. Эпоха імперый завяршаецца трыумфам нацыянальных дзяржаў і нацыяналізму. І гэтыя абставіны вельмі спрыяльныя для ўмацавання дзяржаўнасці Беларусі і адраджэння беларусаў, як нацыі.

Лукашэнкаўскі Саюз з Расіяй – гэта спроба павярнуць гісторыю назад, спроба рэаніміраваць імперыю, якая ўжо даўно сканала у нетрах гісторыі. І глянуўшы чыста збоку на чырвоную пляму ў цэнтры дэмакратычнай Еўропы – сучасную Беларусь, прыйдзем да адназначнага вываду: усе спробы рэстаўрацыі камуністычнай савецкай імперыі асуджаны на правал. І ўсе памкненні Лукашэнкі – гэта агонія камуністычнага рэжыму, немагчымасць ісці насуперак гісторыі.

Чаму ж так здарылася? Чаму Беларусь аказалася адзінай краінай на развалінах СССР, якая не пайшла па шляху прагрэсу, як гэта зрабілі нашыя суседзі – Літва, Украіна і іншыя?

Прычыны мне бачацца менавіта ў колеры гэтай геаграфічнай плямы – Беларусь. А колер яе чырвоны. У 1991 годзе камуністычная сістэма рухнула. Упершыню ў гісторыі камуністы пацярпелі крах па ўсёй тэрыторі магутнага і разам з тым пачварнага ўтварэння – СССР. Яны, канешне, існуюць паўсюдна, але іх улада вельмі абмежаваная. Толькі ў Беларусі ім удалося цалкам захаваць свае пазіцыі. Нездарма Беларусь завуць аазісам камунізму. Толькі тут засталіся ўсе атрыбуты, ўласцівыя камуністычнаму рэжыму: аўтарытарная ўлада, планавая прамысловасць, заняпалая сельская гаспадарка з савецкай сістэмай калгасаў і саўгасаў, і галоўнае, той жа народ – баязлівы, выхаваны