Супадзенні [Юры Несцярэнка] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

разгубленасці, ці то абыякавасці. Ці то гэта наступствы ад псіхалагічных перагрузак папярэдніх дзён, ці то прадчуванне чагосьці жудаснага наперадзе. Настрой паганы. Сталае адчуванне, што ў хуткім часе можаш патрапіць у якую-небудзь гісторыю. Але якую? Хіба толькі могуць затрымаць у любую хвіліну. У сэнсе пазбавіць свабоды. Сёння зранку афіцыйна абвесцілі, хто выйграў выбары, таму кажуць, што тых, хто ўдзельнічаў у перадвыбарнай кампаніі на іншым баку могуць проста схапіць прама на вуліцы. Хто абвінавачвае і ў чым віна іншых? Вось і спрабуеш разабрацца...»

Але прага да сапраўдных культурных здабыткаў радзімы пераадольвае пачуццё асцярожнасці і нязграбнай постаццю інтэлектуала выторкваецца над ляжачым у балоце быта інстынктам самазахоўвання. Уладальнік складанай сістэмы інтэлектуальных прыкмет (чытай Лёха), з няшчасным відам ад таго, што схаваць гэтыя прыкметы немагчыма, абсалютна нечакана для самога ся­бе падыходзіць да прадавачкі за апошнім сталом і пытаецца: «Доўгая дарога дадому» Васіля Быкава ёсць?»

Лёха ўпэўнены, што ён зрабіў усё правільна: не прыцягваў увагі разявакаў (што гартаюць старонкі танных кніжак ды не дужа глянцавых часопісаў злева і справа ад яго), спытаўся нягучна, стаяў роўненька і сціпла. Але пасля яго пытання наступае такая цішыня вакол кніжнага стала, што Лёха пяць разоў пашкадаваў пра кола сваіх інтарэсаў. Час гэты, па сутнасці — імгненне, падаецца прыхільніку вялікіх айчынных дарог не тое што доўгім, а бясконцым.

А потым здараецца тое, што здараецца. Прадавачка некалькі секундаў углядаецца ў твар незвычайнага наведніка, ніяк не выражаючы сваіх патаемных эмоцый. Потым рэзка разварочваецца спінай і праз увесь аграмадны хол голасам, моц якога значна перавышае ўзровень гучнай вакзальнай сувязі, звяртаецца да калегі на іншым баку залы чакання: «Галя! У тебя «Долгая до­рога до дома» Быкова есть?»

Гіпербалізаванае Лёхава мастацкае ўяўленне, пры істотна сапсаваных за апошні тыдзень нервах, імгненна малюе фатальную фантазію на тэму «Вылічэнне нацыянальна арыентаваных маргіналаў праз сферу іхнай цікавасці і пазначэнне спецыфічным аудыа-візуальным маркерам («Галя! У цябе тое ці іншае ёсць?») для аблягчэння іхняй ідэнтыфікацыі спецыяльна падрыхтаванымі назіральнікамі і далейшага адсочвання гэтых самых маргінальных суб'ектаў — як падазроных элементаў — якія апынуліся на вакзале сталіцы Рэспублікі з невядомымі мэтамі адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў...»

«Гэта паранойя!» — змагаецца за права існавання здаровы сэнс у адной палове Лёхавай галавы. «Не! Гэта — наша рэальнасць!» — упэўнена перамагае другая палова той самы сэнс.

Да рэальнасці тут жа схіляе і голас Галі, якая з іншага канца вялізнай залы грамавым голасам крычыць: «Валя! Не-а! «Долгой дороги» нету!»

«Можа я і памыляюся, можа гэта проста супадзенне? Чаму не дапусціць, што прадавачкі і сапраўды ведаюць пра такую кніжку?» Ветлівы і спакойны знеш не, але над звы чай на на пру жа ны ўнут ры, Лё ха раз віт ва ец ца і па кі дае зо­ну кніжнага бізнэсу.


III

Час да адпраўлення аўтобуса дае магчымасць на нейкі момант патрапіць у зону іншага бізнэсу — паглыбіцца ў атмасферу вольнай дзяржаўнай прэсы і свабоды слова ў дэмакратычнай дзяржаве. У Лёхавых руках апынаецца перадвыбарны спецвыпуск цэнтральнага друкаванага органа краіны, ад 5 верасня. Каб хто спытаўся, якім чынам гэты шэдэўр галоснасці і дэмакратыі патрапіў да чытача, сам Лёха толькі недаўменна паціснуў бы плячыма, — маўляў, бывае ж такое, проста так супала — матэрылізаваўся, што называецца, з ніадкуль!

Першая старонка ўтрымлівае не надта шмат інфармацыі. Партрэт амаль на палову газетнага аркуша, у адрас якога дзве саракагадовыя кабеты, што праходзяць міма, дапускаюць нетутэйшую вольнасць: «Какой мужчина! У нас в Смоленске его обожают!»

Далей ідзе набор тэзісаў ці то са справаздачы, ці то з перадвыбарнай праграмы — там гаворыцца пра тое, што памежныя слупы прыбіраюцца з правільнага кірунку (смаленскага) і ўзмацняюць кірунак няправільны (да астатняга свету). Таксама ненавязліва і амаль незаўважна нагадваецца жыхарам краіны, што яны, як сыр у масле, тут боўтаюцца, маўляў, трэба ж разумець — каму дзячыць за іхнюю ахову і абарону! Яшчэ ўзгадваюцца два апаненты цяперашняга лідара — у сэнсе два тых няшчасных кандыдаты з трох магчымых, што выжылі ў перадвыбарнай гонцы. Падрабязна тлумачыцца ўзровень і прычыны іхняй кандыдацкай няшчаснасці.

На ўвесь разварот на другой і трэцяй старонцы інфармацыя іншага парад­ку — там надрукаваны адзін аграменны артыкул, які не так сумна ды і не сорамна чытаць колькі хочаш разоў — матэрыял такі вялікі і шматпланавы, што дачытаўшы да сярэдзіны, губляешся ў адступленнях і забываешся, з чаго ён пачынаўся. Галоўнае не чытаць падзагаловак — ён стварае кантэкст. А так, здаецца, і людзі цікавыя ўзгадваюцца, і што самае нязвыклае —