Цемра зямлю ахiнае [Ежи Анжиевски] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

нiклымi i прыгнечанымi. Абапал сходаў стаялi з запаленымi свечкамi браты дамiнiканцы. Iх цёмныя сутаны трапяталi ад ветру. Агеньчыкi свечак таксама калыхалiся. Затое пасярэдзiне сходаў, у атачэннi службоўцаў Святога афiцыума i свецкага духаўнiцтва, чакалi гожага госця абодва iнквiзiтары таледскага арцыбiскупства, канонiк калегiяты доктар Альфонса дэ Торэз i дамiнiканец брат Гаспар Мантыха. Тут жа, побач, заклаўшы далонi ў рукавы манаскай хабiты, стаяў прыёр кляштара Сан-Дамiнга - падрэ Бласка дэ ла Куэста.

Якраз змоўк звон калегiяты, следам пачалi ацiхаць i ўсе астатнiя званы ў горадзе - i на плошчы раптам запанавала цiшыня. Двое лучнiкаў падбеглi да вялебнага айца, але Тарквемада спынiў iх кароткiм рухам далонi i злез з каня сам.

Натоўп схiлiў галовы.

- Вiтанне табе, вялебны ойча i найгоднейшы пане, - сказаў канонiк дэ Торэз.

Усе чакалi, што Вялiкi iнквiзiтар дабрасловiць тых, хто яго сустракаў, але Тарквемада не зрабiў гэтага.

- Мiр з вамi, шаноўныя браты, - сказаў праз хвiлiну глухiм голасам, трохi ўжо старэча-падхрыплым. - Няхай усе ласкi i шчадроты госпада нашага Iсуса Хрыста сыдуць на ўсiх, хто гэтага варты.

- Аман, - сказаў брат Гаспар Мантыха.

Тарквемада абвёў вачыма прысутных.

- Не бачу сярод вас, шаноўныя браты, прадстаўнiкоў ад свецкiх уладаў. Хiба яны нiчога не ведалi пра наш прыезд?

Малады рыцар у лёгкiм мiланскiм панцыры, што адсвечваў блакiтнаватым бляскам, высунуўся з грамады духаўнiцтва.

- Вiтаю, найгоднейшы ойча, - сказаў трохi загучна. - Мой камандзiр, капiтан каралеўскага палка, дон Хуан дэ Сантангель, даручыў мне выказаць вам належную чту i адначасова прасiць прабачэння за тое, што стан здароўя не дазваляе ўчынiць гэтага асабiста.

- Ён хворы? - спытаўся падрэ Тарквемада.

- Так, ойча.

- Целам цi душою?

Малады рыцар не разгубiўся.

- Не разумею цябе, ойча.

- Чаго не разумееш? Цi ж ты не хрысцiянiн i не ведаеш, што ў чалавеку цела, а што душа i што называем хваробаю цела, а што хваробаю душы?

Той горда выпрастаўся.

- Ведаю, найгоднейшы пане. Я Мануэль дэ Ахэда, дваранiн i хрысцiянiн. Калi я сказаў, што шляхетны дон Хуан хворы, я не мог мець на ўвазе яго душу, бо яна, належачы вернаму слузе караля i царквы, не паддаецца нiякiм, як я пэўны, хваробам.

- Цi так мала, мой сыне, давяраеш сваёй упэўненасцi, што мусiш павышаць голас? - цiха спытаўся Тарквемада.

Дон Мануэль нецярплiва:

- Ойча вялебны, калi б пан дэ Сантангель не быў хворы...

- ...ён у гэты час сваёй прысутнасцю склаў бы сведчанне шанобы i любовi, якiя песцiць у сабе да веры i Святое iнквiзiцыi. Веру ў гэта. Маю таксама надзею, што хвароба ў шляхетнага капiтана не такая цяжкая, каб заўтра магла перашкодзiць яму наведаць нас у сядзiбе Святога афiцыума.

Чырвань залiла смуглы твар дон Мануэля.

- Цi маеш яшчэ што сказаць, мой сыне? - спытаўся Тарквемада.

Кроў усё гусцей залiвала твар i лоб, нават шыю дон Мануэля. На скронях набрынялi жылы.

Нейкi момант здавалася, што малады рыцар не авалодае гневам i выбухне.

- Прадстаўнiк карэгiдора прагне, вялебны ойча, скласцi табе словы прывiтання, - цiха сказаў брат Мантыха.

- Цi шляхетны карэгiдор таксама хворы? - спытаўся Тарквемада.

У судовага пiсара Франсiска Доза, шчуплага, згорбленага чалавека з тонкай, як у птушкi, шыяй перад вялебным айцом адняло мову. Ён стаяў збялелы, вусны ў яго дрыжалi, а ў лупатых бясколерных вачах застыў страх.

- Слухаю цябе, мой сыне, - сказаў падрэ Тарквемада.

Пiсар разявiў рот, нiбы хацеў глынуць паветра.

- Пан Бласка дэ Сiлас не мог прыйсцi, найгоднейшы ойча, - прамармытаў, - у сама астатнюю хвiлiну цяжка занядужаў.

I змоўк пад пранiзлiвым позiркам Тарквемады. Той павярнуўся да айцоў iнквiзiтараў.

- Што ж, вялебныя браты, пара нам увайсцi ў сабор. Падзякуемце Богу за шчаслiва завершанае падарожжа i памолiмся таксама за душы ератыкоў i грэшнiкаў, каб усявышнi ў сваёй невычэрпнай даброцi дапамог iм у шчырым прызнаннi i адрачэннi ад памылак.

- Аман, - сказаў брат Гаспар Мантыха.

- У Вiла-Рэал, вялебны ойча, асаблiва многа душ, як мне здаецца, заражаных цяжкiмi хваробамi, - азваўся падрэ дэ ла Куэста.

- Гойце iх! - сказаў Тарквемада, узыходзячы на сходы калегiяты. - Чаго ж вы чакаеце? Цi ж вы не лекары душ?

Ён быў ужо каля партала, а браты дамiнiканцы, завёўшы тонкiмi галасамi Маgnifiсаl, пачалi заходзiць у калегiяту, калi на плошчы ўтварылася затлока. Падрэ Тарквемада спынiўся, спевы ацiхлi.

Унiзе голасна крычаў i размахваў рукамi рыцар на запененым канi, пракладаючы сабе дарогу праз натоўп. Акружаны служкамi Святога трыбунала, ён сказаў iм нешта, пасля чаго адзiн рыцар у панцыры саскочыў з каня i, бразгаючы зброяй, узбег на сходы.

- Ойча вялебны, прыбыў наш ганец з Сарагосы з важным паведамленнем.

Падрэ Тарквемада махнуў рукой. Падняў руку i рыцар. На гэты знак служкi, лучнiкi i рыцары пачалi расступацца, даючы ганцу дарогу. А той - рослы i дужы мужчына - саскочыў з каня, хiстануўся, але адразу выпрастаўся, скiнуў з плячэй дарожны плашч, глыбока ўздыхнуў, павольным рухам далонi ацёр спацелы лоб i цяжка, як смяротна стомлены чалавек, пачаў падымацца па сходах.

Апынуўшыся