Распяцце, альбо Ці ж баліць галава ў вароны... [Анатоль Казлоў] (fb2) читать постранично, страница - 4


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

шчаслівы з Марынай. Мне брыдкі пах гарэлкі, смак піва… Тады я быў шчаслівы, а цяпер няшчасны. Відаць, стаў я псіхам. Нармальнаму чалавеку такія думкі не будуць свідраваць мазгі. Відаць, праўда ў тым, што з боллю і ў пакутах чалавек нараджаецца, з гэтым жыве, не вызваліўшыся ад іх, сыходзіць у магілу. Смешна, але не ўсё ўжо так і складана. Ха, бач ты: адкрыў для чалавецтва ісціну. Новаспечаны філосаф і псіхолаг. Брыдка. Глядзі, каб ад самога сябе не званітавала…

— Зяцёк,— гэта ўжо Манька,— можа, зварганім па сотачцы беленькай, га? А то, як мой хахаль некалі казаў, піва піць — толькі член гнаіць. Пуза нальеш поўнае, а ў галаве як было светла-светленька, так і застаецца. Цяперакаж паўсюль у кіёсках стаяць і «Пшанічная», і «Белая Русь», і яшчэ чортведама якая. Ды і нядорага ж яно. Што для нас гэтыя грошы, праўда, Казіміраўна?

— Яно-то так,— няўпэўнена пачала Казіміраўна,— у мяне ж да пенсіі засталося паўсотні, а яшчэ два тыдні жыць трэба. У цябе, ведаю, у кашальку таксама адзін вецер ды, можа, медзякоў шчэпаць. А з яго,— Казіміраўна паказала вачыма на Андрэя,— скуру здзіраць не выпадае. Няёмка гэта неяк, не па-людску.

— Ай, і чаго ў цябе галава за ўсіх баліць? 3 хлопцам я неяк сама разлічуся,— Манька загадкава ўсміхнулася.— Ну то як? Возьмем беленькую? Пойдзем да мяне, пасядзім па-графску. Мая Люська таго-сяго згатуе на зуб. Усё будзе, як у лепшыя часы.

Першы падняўся з-пад дрэва Андрэй, за ім паспешліва ўсхапіліся Манька з Казіміраўнай. Калі яны абыходзілі чаргу, нехта з натоўпу гукнуў Маньку. Яна, не ўглядваючыся ў людзей, адмахнулася рукой і прыспешыла крок, вырываючыся ўперад. Але мужчына гадоў пад сорак дагнаў жанчыну і аберуч абхапіў за талію і намагаўся адарваць Маньку ад зямлі.

— А ці ты здурнеў! — жвава адбрыкваючыся, напаўголаса прыкрыкнула яна.— Людзей — што пчол каля вулля, а ён у заігры кінуўся. Адпусці, зараз жа адпусці, а не то хапану пяцярнёй між ног, і будзе яешня.

Мужчына п'янавата ўсміхаўся і з усяе сілы, аж на скронях уздуліся вены, прыціскаў Маньку да сваёй грудзіны.

— Во наляцеў, як коршун на нягеглую курыцу,— раздражнёна падала голас Казіміраўна.— Яшчэ вазьмі ды разлажы яе пасяродку тратуара, няхай людзі дармовы цырк пабачаць. У вас жа сораму з гульчын нос нямашака. Проста не людзі. а марцовыя каты, глядзець гідка.

— Ды я проста так, дзеля жарту. Гляджу, што некуды мае дзяўчаткі борздзенька пашпацыравалі, дык я і падумаў: а чаму б і мне не прыляпіцца? — выскаляючы зубы, апраўдваўся мужчына.— Учора атрымаў аванс, то хачу вам праставіць. Давайце па куфлю піўка бамбанём, га? У чарзе гаварылі, што сёння яно добрае, не разбаўленае. Сам яшчэ не паспеў прыгубіць. Зрання па пляшцы віна з суседам высмакталі, а цяперака півам закарцела пабалавацца. То як?

— Што піва? Ну што тое піва? — Казіміраўна з незразумелай для Андрэя злосцю загаварыла да мужчыны.— Ты думаеш, у мяне мачавы пузыр гумавы? Калі так, то дарэмна. Аванс ён палучыў! Шчодры стаў, куфаль піва праставіць. Ды на паўлітра гэтага пойла мне любы тут дасць! — Казіміраўна махнула галавою на чаргу.— Не, каб пазваў на белую ды горкую, запрасіў пасядзець па-людску, а ён півам гыцкае. Цьфу на цябе! — Казіміраўна плюнула мужчыну пад самыя ногі.

Манька моўчкі папраўляла адзенне. Андрэй абыякава глядзеў навокал з адзіным жаданнем убачыць знаёмую варону. Толькі ж і з гэтага боку піўнога ларка яе не было.

— Міцька, можа, праўда возьмем гарэлкі? Ну, на адну бутэльку грошы ў цябе знойдуцца? Ведаю, што не ўсе жонцы аддаў, прыхаваў некалькі соценных. У нас на адну ўжо ёсць. Гэты хлопец бярэць. Калі пойдзеш у долю, то і табе хоць адну, а трэба браць. Тут жа недалё…

— Ды ну яго ў ж… — перабіла Маньку Казіміраўна.— Яшчэ будзеш, як дзеўку, угаворваць. Няхай душыцца півам.

— Чаго вы ўсхапіліся, як віхор? Слова ўставіць не даеце. Як скажаце, так і будзе.

— Во з гэтага б і пачынаў.

Усе ўчацвярых яны пайшлі праз сквер да бліжэйшых камерцыйных ларкоў, якія гэтым летам запаланілі ўвесь горад. У камерсантаў было ўсё: начынаючы ад жавальнай гумкі і заканчваючы аўтаматамі Калашнікава і супрацьтанкавымі кулямётамі. Але найбольш у вітрынах зіхацелі, красаваліся рознакаліберныя пляшкі са спіртным. Здавалася, што ўвесь цывілізаваны, ды і не толькі, свет завёз у горад сваю хмельную прадукцыю. I наш народ гуляе. Гуляе пасля доўгага посту. Гуляе, нягледзячы ні на кошт, ні на сваё здароўе, ні на пусты, нішчымны стол. А што рабіць простаму чалавеку? За што зачапіцца яму? Няпэўнасць і невядомасць. Палітыкі дзяўбуцца паміж сабою, як тыя байцоўскія пеўні. Ды пры гэтым яшчэ ўмела снашаюць народ, дураць яго штодня, зацягваючы папругу не толькі на народным жываце, але і на шыі. А цэны? Яны, як блохі ў шалудзівых сабак, штодня скачуць, павялічваюцца, і ўжо, здаецца, ніхто не зможа іх зацугляць. I працуй ты хоць да пасінення, да крывавых мазалёў, да гарба на карку, а атрымаеш капейчыны. Добра яшчэ, калі і гэтыя